Раніцай 13 красавіка адбылося адкрыццё дзіцячага конкурсу керамікі. Праходзіла мерапрыемства ў холе Гарадскога цэнтра культуры. На пачатку ўрачыстай цырымоніі выступіў фолк-фэнтазі гурт “Млын сонца”. Пасля былі прадстаўлены арганізатары конкурсу, а таксама паважанае журы, якое складалася з майстроў ганчарнае справы. Працы намінантаў былі прадстаўлены асобна. Можна было прагледзець рэчы, зробленыя сталымі майстрамі па-за конкурсам, а таксама працы школьнікаў. Некаторыя з іх можна было набыць. Цікавым для наведвальнікаў сталіся майстар-класы па кераміцы, на якіх кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе ў якасці ганчара. Увогуле, адчувалася, што выстава і конкурс былі ўспрыняты публікай цёпла, у паветры лунала ўтульная атмасфера цікавасці.

DSCN9185_новый размер

DSCN9193_новый размер

DSCN9203_новый размер

DSCN9214_новый размер

DSCN9262_новый размер

DSCN9264_новый размер

DSCN9277_новый размер

DSCN9296_новый размер

DSCN9307_новый размер

DSCN9315_новый размер