Гомельскае Таварыства беларускай мовы адзначыла дзень роднай мовы сімвалічнай настольнай гульнёй у “паўстанцаў”.

Рашэнне аб такім фармаце свята было прынятае сыходзячы з трагічных падзеяў ва Ўкраіне.

На гэты раз “перамаглі” царскія службоўцы.

“Ад пачатку мы  планавалі правесці музычную вечарыну з беларускамоўнымі песнямі пад гітару, але спяваць у гэты час палічылі неэтычным і проста сабраліся ва ўтульным коле сяброў за гарбатай” — каментуе старышня абласнога ТБМ Яўген Якавенка.

Сябра кааліцыі “Наша альтэрнатыва” Кастусь Жукоўскі прэзентаваў пераможцам памятныя прызы, прымеркаваныя да 500-х угодкаў перамогі пад Воршай.

041

Таксама ўвечары актывісты павіншавалі людзей на вуліцах, раздаўшы колькі інфармацыйных матэрыялаў пра міжнародны дзень роднай мовы, ды заклікалі размаўляць па-беларуску.